Зiмовую казку ахвочы...

Зімовую казку ахвочы
Я быў бы на момант вярнуць,
Сустрэць каб цудоуныя вочы,
Што мне не давалі заснуць!

Калі быў свет поўны кахання,
І ў сэрцы спявалі анёлы...
Калі я не ведаў растання,
Гарэзлівы быў і вясёлы!

Сняжынкі мяне закружылі
Пяшчотна цягнулі ўдалёк,
А вусны каханай дарылі
Чароўны, дурманячы сок!

Там дні праляталі хвілінай
А годы зліваліся ў дні
Ў абдымках з каханай, адзінай
Былі мы шчаслівы адны

Венера нам з неба мігала
Праз ёлачак малахіты,
І вера ў каханне чакала
А здрады быў вобраз забыты!


Туды я хацеў бы вярнуцца,
Парваўшы жыцця майго путы,
На момант у  юнацтве прачнуцца
Пазбыўшы душы боль-пакуты!

Зімовую казку аднойчы
Хацеў бы на момант вярнуць,
Сустрэць каб цудоуныя вочы,
І болей ужо не заснуць!


Рецензии
Прекрасно! И слог, и романтизм. "Зорку Венеру" напомнило.
Станислав, Спасибо!

Лена Сапфир   15.12.2015 23:37     Заявить о нарушении
Сардэчнае дзякуй, Леначка, за водгук і асабліва за асацыяцыю з Зоркай Венерай!
Поспехаў і здароўя Вам! С павагаю, Стась!

Станислав Шастак   16.12.2015 01:22   Заявить о нарушении