Пралескавы
Крыламі ўзмахне над Беларуссю.
Я, чаму – не ведаю сама,
Хутка ў першы снег ператваруся.
Восенню таксама не шукай,
Я дажджом загрукаю па даху.
Не табе прызначана – няхай,
Скокну на страху без кроплі страху.
Не гукай улетку, я расой,
Ранішняй расой траву абмыю.
Нехта першы зазвініць касой –
Слёзна лягуць бадылі прамыя.
Ты знайдзі, знайдзі мяне вясной!
Я, на зайздрасць лепшым краявідам,
Пад пухнатай хвояй, пад сасной
Узыду пралескавым блакітам.
15.12.2015
Свидетельство о публикации №115121501034
Верш пазней.
Ну, не паспяваю. Але яшчэ амаль суткі.
Не знікайце, Сяргей!
Ольга Маро 20.01.2016 00:52 Заявить о нарушении
Махнач Сергей Юрьевсын 20.01.2016 00:55 Заявить о нарушении
З усмешкамі.
Ольга Маро 20.01.2016 00:57 Заявить о нарушении
http://www.stihi.ru/2016/01/20/12564
Ольга Маро 21.01.2016 00:00 Заявить о нарушении