Я ужо па табе сумую...

Я ўжо па табе сумую,
я ўжо па табе гару,
І празь цемень начы нямую,
я пяшчотна с табой гавару.
Я дару табе край малахітны,
Між зялёных лясоў, сініх рэк,
Што калісьці Міцкевіч выбітны
Звонкай лірай апеў не на век!
І нічога, што мы не разам,
Полаг зорнага ж неба адзін,
І калышуць невысненным сказам
Нас падзеі сівых былін!
Ажывае пакрыху памяць
Ўспамінаецца дзеяў лёт
Праз завейную коўзкую замець
Да прагрэсу ўстае народ!
Не хвалюйся, што мне тужліва,
Кліча зноў мяне край малахітны,
Дзе душа аглядае шчасліва
Поля рунь, небакрай блакітны!


Рецензии