Падарыце
Трыццаць дзевяць на нуль. Шмат было і дарог, і прыгод.
Чуў аднойчы, што кніга – найлепшы, бадай, падарунак.
Падарыце мне кнігу, удзячны вам буду сто год.
Падарыце! У студзені (Божа!) мне споўніцца сорак:
Дата круглая, сумная. Хуткія гады-гады.
Не спыняецца час – мой падступны, пагрозлівы вораг.
Падарыце мне кнігу, бо нельга без кнігі туды.
Падарыце мне кнігу, сябры, я прашу: падарыце!
Назаўсёды я ў ёй застануся, у кожным радку.
Хай яе прачытаюць у Докшыцах і Маларыце,
Хай натхняецца ёю паэт у Давыд-Гарадку!
Друкаванае слова хачу патрымаць на далоні,
Мілагучныя гукі данесці – жаданая з мэт.
Хай адчуюць мяне і пачуюць у роднай Смаргоні,
Хай Калодзішчы ведаюць: побач блукае паэт…
Пабудуем жыццё на падмурку ўзаемаадносін!
Спадзяюся на вас, бо залежу ад гэтага ўвесь.
Я жыву на Хххххххххх, у Мінску, дом хх,
Упрыгожаны пяты пад'езд, а кватэра ххх.
P.S.
Спадзявацца на Віктара Шніпа, дарэчы, не стану
(дапамогі яго дачакаюся я ў сорак пяць).
Проста веру: сябруюць сябры без маны, без падману.
Я прашу не мяне, я паэта прашу падтрымаць.
13.12.2015
Свидетельство о публикации №115121301005
Не паў паэт, нявольнік заяў,
а як паэт пішу табе!
Ты так мяне усім кранаеш,
што я абраў трымаць сабе.
Усім астатнім
Сергей Махнач паэт сур'ёзны!
Хіба што гумару больш чым
для адпаведнасьці пахожым
Якубаў з Янкамі у ім.
Владимир Войтюлевич 15.12.2015 23:55 Заявить о нарушении
Забудзь.
Владимир Войтюлевич 21.12.2015 22:32 Заявить о нарушении