Экзотыка -2016
І капытамі ляскае,
Ды Снягурка прывыклая -
Заўжды да яго з ласкаю.
Лагодна ж тпрукае
Фурманшчык,Дзед Мароз:
Но!-загукае,
А конь як панёс!
На плячы Дзеда сімвал,
Вяртлявы,як і трэба!
Круціцца яму пільна
І вельмі патрэбна!
Сімвал бо скача лоўка
На пальмах у джунглях.
Чуеш,зіма-свякроўка,
Яму весела і шумна.
Нясі бананы-ласункі!
Ведаеш,растуць бо дзе?
З сімвалам адны стасункі:
Не пачастуеш - сам украдзе.
Шымпанзэ дык рада,
Што ў такой пашане.
Ведаеш,зіма-баба,
Мароз яму загана.
Не сядзіць сімвал ціха,
Нораў бо мае вясёлы!
Гуляй з ім,зіма-браціха,
Па гарадах і сёлах.
Карона твая пекна:
Дыяменты чыстай вады!
Гуляй,зіма-нявехна,
Аж да самай вясны!
А шымпанзэ - звярушка
Наіўна не баіцца,
Што адмарозіць вушка,
Бо ёй Афрыка сніцца.
Мявучыць здзіўлена котка
На гэту экзотыку,
А зіма-цётка
Выгаворвае коціку:
Апсік на печ,дабрадзею,
Адказны ў сімвала груз!
На тытул не май надзею,
Не натапырвай свой вус!
Рагоча сімвал ротам
І рукамі плешча.
Ва ўмераных шыротах,
Разумееш,зіма-цешча,
Што тропікаў жыхар
Не прынясе з сабою плюса,
Цяпла летняга жар,
А толькі сімвала-хлуса.
Нам бы сімвала другога,
Хоць бы ліса рудога,
Ці зубра-крутарога,
Ці хоць парсюка рабога.
Таго,хто прывычны,
Хто брат нам меншы,
Хоць знешне і не слічны,
Але для нас найлепшы.
Палашчым гэта стварэнне,
Бо людзі мы не злыя.
Экзатычнае карэнне
І ў нашай будзе краіне!
Экзотыка бо рэдка:
Не на кожным кроку.
Ведай,зіма-суседка,
Будзь з ім асцярожна.
Табе,вясёлы сімвал,
За скокі-рухі -
Вось спартыўны вымпел
У твае рукі.
Адпачыць,бач,лягла
Вяртушка пасля скокаў,
А ты,зіма Яга,
Бярыся ўбокі,
Замяні танцорку,
Яе вясёлую пароду
І крыкні "Горка!"
Братцу Новаму году.
Свидетельство о публикации №115121010442