Дарогi

Сказаў аднойчы мне сусед:
– Дарог на свеце многа!
На іх сыйшоўся клінам свет
І шчасця і трывогаў.

Дарогі ўсе вядуць туды,
Дзе нас даўно чакаюць.
Дарогі нашыя сляды,
Бы кнігу дзён чытаюць.

Я сёння крышку занямог,
Ды прыгадаў дарогу,
Якой пайсці адзін не змог,
Каб пакланіцца Богу.

Дарогу тую людзі ўсе
Завуць здавён гасцінцам.
На ёй Анёл калісьці сеў,
Вучыў народ пасціцца.

На месцы тым цяпер царква
Трымае горда плечы,
Каб думка нашая цякла
Тым шляхам чалавечым.


Рецензии