Абыякавы час
Дзе няма ні надзеі, ні мэты,
Дзе чарнявая ноч
Каранямі ў зямлі прарасла,
Дзе нябачна людзей --
Час пасеяў свае сілуэты:
Там жыццём не зіхціць
І не плача на травах раса.
Ненавіджу ўсіх тых,
Хто народу пяе свае песні,
Хто адкрытай хлуснёй
Прымушае нас думаць аб тым,
Што ўсё вернецца зноў,
І што ў часе надзея ўваскрэсне,
Нібы песен старых
Сэрцу мілы, знаёмы матыў.
Час забраў ад людзей
Тую веру, што песціла мары.
Аніякавасць дзён
Не працягне ратунку руку.
Час зацьміў вольны дух,
Ачарніў нашай волі штандары,
Каб мы войкалі ўсе,
Каб стаялі маўкліва ўбаку.
Толькі я не маўчу,
Бо маўчанне народзіць маўчанне.
А маўклівы слуга
Пазабудзе і мову і род.
Абыякавы час
Па-над намі стаіць, бы начальнік:
Ён не можа інакш,
Ён прывык затыкаць людзям рот.
Свидетельство о публикации №115120808479