Так хочацца...

Так хочацца і марыць, і спяваць,
Каб дакрануцца аж да неба словам,
Каб людзям – і сустрэчным выпадковым,
І родным, блізкiм – шчасця пажадаць.

І сэрца па кавалачку раздаць,
Каб заўтра нарадзіцца нечым новым,
Прыгожым, незвычайным, адмысловым,
Каб зноў на той жа мове расказаць

Пра сіняе валошкавае поле,
Вясёлае буслінае прыволле,
Пра канюшынавы мядовы рай

І звонкія рамонкавыя росы,
Пра ветрык, што бярозкам чэша косы,
Пра Беларусь – мой любы родны край.


Рецензии
Ох,як добра! Жадаю вам шчасця, а Радзиме-квитнець и быць шчодрай да сваих людзей.
Дзякуй!

Наталья Кун   19.12.2015 22:00     Заявить о нарушении
Дзякую за добрыя словы! Квітней, Беларусь!)
Шчасця ў дом, усмешак і дабра!

Клавдия Семеновна   21.12.2015 11:23   Заявить о нарушении