Асцё

Як хутка згарае касцёр
надзеі, што дадзена Богам.
Жыццё, нібы пожні асцё,
мне ў сэрца ўпіраецца рогам.

Яно разумее, што шлях
для краю -- жывая магіла.
Айчына той сцежкай пайшла,
да ботаў чапляецца гліна.
 
Даў Бог нам азёры, палі,
лясы і прыгожыя рэкі,
вось толькі на грэшнай зямлі
не даў Ён спадзеў чалавеку.

Мы самі шукаем свой шлях
сярод мурагоў і пагостаў.
Ідзем па лугах і палях,
туды, дзе надзеі ёсць востраў.

Я часта пытаю ў сябе:
куды ж мы ідзем гэтак доўга?
Былі на касьбе, на сяўбе,
а побач не ўбачылі Бога.

Не тою дарогай ідзем.
Не тыя шляхі мы шукаем.
А той, хто па іх нас вядзе --
прадаўся чужынцам, бы Каін.


Рецензии