Паэтычны роздум

Чаму паэты п 'юць гарэлку? —
А як жа быць тады паэтам?
Яна запальвае куплеты
З вялікім, велічным імпэтам.

Чаму паэты п'юць гарэлку? —
Каб выйсці з раўнавагі часу.
Каб раскруціць нямую стрэлку
І не сядзець з сабой сам-насам.

Паэты прагнуць слоў спатолі,
Ім трэба лекі для натхнення.
Я ў слух сказаць сягоння здолеў,
Што час прыйшоў збіраць каменне:

Ісці туды, дзе нашы мроі
Паўстануць явай у вачах.
Мы вершам лёсы перакроім,
Каб Шлях Айчыны не зачах.

За гэта, брацці, трэба выпіць! —
Няхай гарыць агонь душы:
Дзе кожны верш, як думак вымпел,
Цячэ малітваю ў цішы...


Рецензии