Я жыву у Беларусi!

 

Я жыву ў Беларусі, і мой гонар вялізны,
Што ў прыгожай краіне нарадзіўся ды й рос,
У краіне азёр, быцам неба, блакітных,
У краіне палёў, ды й бясконцых лясоў.

Я жыву ў Беларусі, самай лепшай краіне,
Я не ведаю, дзе так можна з лёгкасцю жыць,
Жыць у міры і шчасці, дараваць яго дзецям,
І вучыць іх таксама родны край свой любіць.

Закаханы з дзяцінства ў бязмежжа прастораў,
Я, нібыта той лебедзь, пражываю жыццё,
Я гадую дзяцішак, у мяне іх усё ж трое,
Пішу вершы, працую, шлях шукаючы свой.

Я жыву ў Беларусі, бульбашом мяне клічуць,
Але мне не абідна, ганаруся я тым,
Што мой край пладавіты, што народ працавіты,
Што жыву ў самай лепшай з усіх у свеце краін!


Рецензии
Сярожа! Прыемна было сустрэцца на Вашай старонцы з роднай мовай. І з такой шчырай любоўю да сваёй Радзімы.
Поспехай Вам!
Замест беларускага "І" ў назве верша можна паставіць англійскае, яны выглядаюць аднолькава!)І яшчэ: абідна - рускае ж слова, па-нашаму лепш "Але мне і не крыўдна")))

Клавдия Семеновна   07.12.2015 20:00     Заявить о нарушении
Велькі дзякуй вам за падказкі, я таму мала і пішу на роднай мове, што думкі ўсе на рускай. Дый на вёсцы, дзе я вырас, гаварылі на змешанай з трох моў...

З падзякай,

Сярожа   07.12.2015 22:01   Заявить о нарушении