Аддай нам, мiлы чалавек!
Аддай нам, мілы чалавек!
Шкада, што вочы не агледзяць
Адсутнасць побач вараж'я!
Нам варта памяцi паведаць,
Што ў тым заслуга ёсць твая!
Ня верне час нам нашых страт.
Адно на вопыце адб'ецца:
Як сэрца наша гулка мкнецца
Спакоiць слёз агiды град!
Час няўмольны, быстрацечны
Змяньшае нам астатны срок.
Мы ўсё пад зоркамі ня вечны:
Хутчэй жа падаруй "урок"!
Не варта цурыцца народу!
Хай лепей кожны пазнае,
Што той, хто б'ецца за свабоду,
Для iншых Веры дадае!
Як мроя вечнага кахання,
Плыве над намi дзiўны сон:
У кожнага - сваё спытанне,
Але ўсе разам - няпрыклон!
Свидетельство о публикации №115120506036