Дзякуй, доля мая, Богам даная!

Дзякуй,  доля мая, Богам даная!
Неспадзеўная ды жаданая!
Колькі б дзе ні жыў, ні быў,
Сэрцайка дамоў цягнула
Да лясоў,  да родных ніў,
Да рачулкі, што заснула
Між аеру з асакою,
Што звісалі над ракою
І ў ёй паласкалі косы,
Дзе я бегаў колісь босы.
Вудзіў плотак, шчупакоў.
Дзе звінелі чыста косы
Ад мянташак дзецюкоў.
Там, дзе ў нябёс блакіце
Расцвіталі сонца, лета...
Там, дзе болей мне не быці,
Бо былое ўсё гэта.
Дзякуй доля, лёс адзіны
За жыццёвую дарогу!
Няхай будуць успаміны
Маім <<Дзякуй!>> пану Богу!


Рецензии