Зiма прыйшла, як быццам мроя...

***
Зіма прыйшла, як быццам мроя
Аб белым, праведным жыцці.
Ў каханні, бы ў каўчэгу Ною,
Мы хочам праз яго прайсці.

Зіма прыйшла, як летуценне,
Як мара пра шчаслівы лёс.
У лёсах нашых мы – насенне,
Якое ветрам Бог занёс.

Зіма прыйшла, як вера ў шчасце,
Ў каханне чыстае, як снег.
Зіма прыйшла… Яна  – прычасце!
А без яго… і жыць нам – грэх.

04. 12. 2015 г.


Рецензии