Юбилейные портреты. Хомко И. А
У гэты значны юбілей.
Ды перад тым як пажадаем
Найлепшых дзён табе далей,
Давай мы разам узгадаем
Было дагэтуль што, раней.
Ёсць на зямлі такое месца
Адкуль ты крылы распластаў.
То ж Сімярэнкамі завецца.
З мясцін мастоўскіх жыць пачаў.
Шчымліва ў сэрцы аддаецца
Той час дзяцінства, час забаў.
У даль гады тыя мінулі.
Нялегкі быў дзіцячы лёс.
Любоў, павагу да матулі
Ты ў сэрцы па жыцці пранёс.
(Прабач, мо смутак нагарнулі?)
З яе малітвай жыў ты, рос.
У час былы аднавяскоўцы
Варылі знатны самагон,
І з тым быў мардабой бясконцы.
Ты ж не папаўся ў той палон,
А адчыніў душы аконцы
Будаўнікоў прыняць канон.
Да сёння для людзей працуеш,
Пад лік аж 45 гадоў.
Ім на карысць жыллё будуеш.
А быў той час, калі прыйшоў
(Давер высокі той шануеш)
Да дэпутацкіх устаноў.
Але ж асобнаю адзнакай,
Адметнай вехай паўстае,
Той час калі рабіў на ДАКе.
Каханне з той пары жыве.
За гэта Богу кажаш: “Дзякуй,
Што з Мірай звёў тады мяне!”
І як належыць быць надалей,
У згодзе з ёй у пэўны час,
Змітру з Віталем жыцці далі.
Праз іх унукі ўжо у вас.
Свой дом на дачы збудавалі,
Куды і запрасілі нас.
Апроч таго, што пабудовы
Тут сам старанна будаваў,
Зашмат і дрэў садзіў садовых,
Ды й хвойных крышку ім дадаў.
Шкада няма тут пчол, каровы.
Мёд з малаком бы ўнукам даў.
А каб яшчэ на сотках гэтых
Завёў для курачак загон,
Ці ў баньцы ноччу выгнаў, зрэшты,
Той сімярэнскі самагон…
Але ж то жарт, ніяк ня мэта
Тваіх пенсійных год і дзён.
Бо нам характар твой вядомы,
Яго ты спортам гартаваў.
А вобраз па жыцці здаровы –
Станоўчы сведка гэтых спраў.
І вопыт, сам з якім знаёмы,
Сынам, як спадчыну аддаў.
Але ты маеш захапленне,
Якое не ўзялі яны.
То мабыць добрае здарэнне,
Што не балельшчыкі сыны?
Што ім футбол, як забаўленне,
І не турбуе ноччу сны.
Што ім ці «Хімік» там, ці «Нёман»,
Ці «Камунальнік» шчэ які
Па назвах быццам бы знаёмы,,
Хварэць за іх жа не з рукі.
А можа прыйдзе час свядомы?
Не дараслі, мо шчэ сынкі?
А для цябе ўсе назвы тыя
Зусім, канешне, не адно.
Табе ж спарцмэны, як святыя,
Гатоў за імі праз вакно
Вяроўкі выкінуць вітыя.
Быў факт такі ў жыцці даўно?
Нарэшце прапаную тос:
За сталы твой, Іван, узрост!
Жыві, сваток наш, доўга, доўга!
Дабром хай поўніцца дарога,
Што ў лёс твой далей пабяжыць,
Каб Бог што дасць – здаровым жыць!
Свидетельство о публикации №115120309600