Юбилейные портреты. Хомутов С. И

Да 40-годдзя

Дзе вытокі рэчкі Друць,
З зямлі талачынскай
Чыстаю вадой бягуць,
Малюнкі дзяцінства.

І успыхваюць ў душы
Яркай бліскавіцай:
Ля “канторы” гул шашы,
Школьны сцяг, “Зарніца”…

Добра так тады жылося
У бацькоўскім доме,
Ды дзяцінства праняслося,
Як па полі коні.

Тры гады па-над Дзвіной
Сувязі вучыўся.
Потым дзесьці пад Масквой
Пад зямлю “зваліўся”.

З падзямелля – пад ваду.
На флот быў прызваны.
Слухаў, каб хто на бяду
Не зрабіў тарану.

Калі тэрмін адыйшоў,
З лодкай развітаўся,
Да памежнікаў прыйшоў.
Тут служыць наняўся.

Праўды маці не сказаў,
Абвясціў нам толькі,
Што з мангрупай у Афган
Шлюць ў камандзіроўку.

Зберагалі ўсёй раднёй
Мы ад маці праўду,
Бо жадалі толькі ёй
Дабра і пагады.

Ды празнала яна ўсё
Сэрцам мацярынскім,
Зберагчы табе жыццё
Маліла ў Прачыстай.

І хоць ты ад першых дзён
Быў ў баях, Сярога,
Праз матулін плач ды стогн
Зберажоны Богам.

…Як з вайны прыйшоў дамоў,
Ў Талачын з’явіўся.
Дзеўкі – роем з-за вуглоў.
Ледзь ад іх адбіўся.

Ўсё ж адна, як банны ліст,
Да цябе прыліпла,
Хоць скачы ты, хоць трасісь.
Лепш згадзіцца сціпла.

І цяпер у вас дачка,
Быццам пава, ходзіць.
Возьме скрыпку ды смычка –
Душу асалодзіць.

Хай жа будзе з ёй у вас
Ладна ды багата,
Каб праходзіў кожны час,
Кожны дзень, як свята.

А табе на юбілей
Мы жадаем шчыра,
Паважаны наш Сяргей,
Здароўя і міру.

Каб ты моцны, дужы быў
Да сканчэння веку,
Каб жыццё гэта любіў,
Зваўся б Чалавекам.

Гонар свой каб не губляў,
Помніў бацьку, маці,
Хамутовых памнажаў
Праз сваіх дзіцяці.

(Каб ня толькі на сваю
Здароўя хапала,
А і дзесьці на краю
Мог гульнуць удала).

За цябе ўздымаем тост,
Брата, дзядзьку, друга,
За сярэдні твой узрост
Пойдзе чарка кругам!


Да 45- годдзя

Кажуць, бабу ў  45
Можна ягадкаю зваць.
Я скажу табе, Сяргей,
Ад усіх мужчын-людзей:

Маеш 45 гадоў –
Малады ты хлопец зноў.
Прапаную з тым лічыць,
Што табе шчэ жыць, ды жыць.

Гэта значыць не спяшы,
Як жарэбчык па шашы,
Даганяць кабылак-мілак.
Не зрабі, глядзі, памылак.

Лепш зацыклісь на адной
Пэўны час. Затым з другой
Памяркоўна, з расстаноўкай,
Баў свой час прыемна й лоўка.

А калі наб’еш аском,
Тады ўспомні пра свой дом.
У ім жонку (Ленку) маеш,
Ад яе ты атрымаеш.

З тым, жадаю ў 45
“Пісталетам хвост трымаць”,
Ды каб жыў гадоў  да ста,
Не губляючы  хваста.

Да 50- годдзя

Сяргей шаноўны, пэўна, трэба
Сягоння голасна сказаць
Аб тым, што легкай лусты хлеба
Не здолеў ты пакаштаваць.

Як чалавек да справы здатны,
Як памяркоўны беларус,
Адзначаны ў жыцці выдатна –
Служыць Радзіме, ўзяўшы курс.

Ад юных год цябе прыкмеціў
Падводны ды падлёдны флот.
Затым, Афаганістан адмеціў,
Што ты сапраўдны патрыёт.

Не толькі з мужнасцю, адвагай
У тыя ты часы служыў,
А і за тым, калі з увагай
Сцярог Радзімы рубяжы.

Не менш адказна, ганарова
Працуеш сёння у КДБ.
Бадай, у гэтым ёсць выснова:
Давер высокі да цябе.

Багата ты ўмясціў, наш дружа,
За 50 пражытых год.
Другі б змарыўся – ты не дужа,
Бо даглядаеш агарод.

Парадкі там – другім на дзіва!
Няхай  жа будзе назаўжды
Каб жыў ты доўга і шчасліва,
Без смутку, лекаў і бяды.


Рецензии