Юбилейные портреты Пасеев В. С

Да  50-годдзя

На халопкаўскіх прасторах,
Што далёка так ад мора,
Там дзе з Дутчыны ў Амшару
Кучавыя ходзяць хмары,
Дзе рачулка Цвік бяжыць,
Родны сэрцу край ляжыць.
Продкі-корні з гэтай далі
Нам жыцця аснову далі.

Тут ў сорак дзевятым годзе,
Ў жыўшых у любві ды згодзе
Маладых Сяргея з Лінай,
Спраўлены былі радзіны.

Чэрвень росамі іскрыўся,
Калі Віктар нарадзіўся.
Салаўі ўзахлёб спявалі –
З нараджэннем віншавалі.
Дзень зязюля кукавала –
Жыцця доўгага жадала.

Як маленькаму жылося,
Маем толькі адгалоссе
Праз матулін успамін:
-Віця быў мой першы сын,
Крыкам-плачам не дакучваў
І сваволлем ён не мучыў.
Паслухмяны быў хлапчук,
Завіхаўся каля рук…
Імя ж даў бацька-Сяргей,
Памяць каб была ў людзей
На ўспамін пра майго брата,
Што вайной навечна ўзяты…

Так, браток, мы маем гонар
Каб насіць імёны Стомаў,
І ў жыцці не чырванеем
З прозвішчам сваім – Пасееў.

Ты, ўслаўляючы свой род,
Працаваць стаў з школьных год.
Баразной каня вадзіў,
Сам акучнікам руліў.
Як пара да сенажаці,
Не сядзеў таксама ў хаце:
З сенам пахнучым вазы
На калгасны двор вазіў.
Церабіў і лён у полі,
Сцяўшы моцна зубы з болю.
(Той, хто клопат такі меў,
Мяне добра зразумеў.
Першы дзень куды ня йдзе,
А затым хрыбет звядзе,
І стаіш, нібы ты крук,
Шавяльнуць ня можаш рук).
І на досвітку ўставаў,
Статак ў поле выганяў.
Ў дождж, бывала, ды ў спякоту
Пасвіў з пастухом радоўку.

…Так дзяцінства пралятала
І ў юнацтва вырастала…

У Высоцкім ПТВ мусіў навучацца,
Бо прывабіла цябе трактарыста праца.
У прафесіі сваёй бачыў захапленне,
Трактарам зямлю араў і насенне сеяў.

Як хвілінка выпадала адпачыць ад працы –
Разам з намі шпарка бег ў Еўлахі на танцы.
Пэўным часам атрымаў ў Армію павестку,
Паспяхова адслужыў ў часці пад Смаленскам.

Пасля “дэмбеля” нядоўга гуляў адзінока,
Бо у вёсцы працавала Вольга – аграномка.
Для сямейнага жыцця хату збудавалі
І Сяргея ды Алёнку ў ёй узгадавалі.

Каб дастатак ў доме мець,
Прыйшлось крыху папацець:
Дзве рабіў адразу працы –
Ў ДАСААФе і ў “пажарцы”.
З дзядзькам Чэськам шафярыў
Пакуль правы не згубіў.
А як сталася такая
Справа у жыцці благая,
Зноў прыйшлось на трактар сесці,
Па тарфяніках павесці.

Але ж настала абуджэнне,
Ў жыцці другое нараджэнне
Ўсявышні шчыра дараваў
І над табой апеку ўзяў!
Удзячны Богу мы за тое,
Што засцярог тваё здароўе.
(Карыснае было б здарэнне,
Калі б адрокся й ад курэння).

З сабой дабіўшыся парадку,
Ізноў узяўся за баранку.
Твайго КАМАЗа спідометр
Зашмат адмерыў кіламетраў,
Уздоўж і ў паперак праторыў
Саюза ССР прасторы.
Ў гарах над безданню звісаў,
Пад дулам рэкета стаяў.
Таму рашыў на гэты конт,
Каб больш не мець такіх клапот,
З КАМАЗам родным развітацца
Ды ў сельгасхіміі застацца,
Дзе маеш справы чын па чыну
Без пакідання Талачыну.

…Вось так, шаноўны юбіляр,
Праз пяцьдзесят рыфмовых пар,
Тваё асвечана паўвека…
Нам дарагога чалавека,
Цябе мы сёння праслаўляем
І шчыра ад душы жадаем
У гэты слаўны юбілей,
Каб заставаўся й надалей
Такім жа добрым ды ласкавым,
Па гаспадарцы быў рухавым.
Каб Вольга ўсё жыццё кахала,
Каб мягка ложак пасцілала,
Каб смачна гатавала ежу,
Дапамагала мыць адзежу.
А ты б пры гэтым не дурэў,
Душой і целам не старэў,
Быў дужым, моцным, красавітым,
Ніколі жонкаю не бітым,
Калі “накрые” з маладзіцай.
(І тут няма чаго дзівіцца.
Спрадвек жа кажуць у людзей,
Як волас сівы ў барадзе,
Дык чорт у рэбры б’е капытам:
“Сваю з малодкаю паблытай!”
Браток, падфарціцца такое,
Няхай на добрае здароўе!)
Нарэшце каб жаніў ты сына,
Каб добрая яму дзяўчына
На ўсё жыццё дасталась ў жонкі.
Каб муж надзейны да Алёнкі
Своечасова быў прыдбаты.
І каб дзівосныя ўнучаты
Цябе за шыю абдымалі
Ды аж з прыцмокам цалавалі!

Жыві, браток наш, доўга-доўга,
Хай будзе мірнаю дарога,
Што ў лёс твой далей пабяжыць,
Яшчэ каб ПЯЦЬДЗЕСЯТ пражыць.

Да 60-годдзя

Віншуем, братка наш шаноўны,
Цябе ў твой значны юбілей
І шчыра зычым – не хварэй,
І звестак не прымай адмоўных.

Няхай Анёл цябе бароніць,
Жыццё хай лепшае дасць Бог,
А ў чым Ён зберагчы не змог,
Балючасць ран няхай загоіць.

Узрост ты маеш сёння сталы –
Мікітку ўнучыка прыдбаў
І з ім дзяцініцца ўжо стаў.
(Вядома ж – дзед,  хоць і не стары).

Ён знешне да цябе падобны,
Калі ты сам маленькі быў
Ды крокі першыя рабіў.
Ён будзе множыць нашы роды!

Каб з Вольгаю вы дачакалісь
Пабачыць і яго дзяцей,
Ды не адзін шчэ юбілей
Вы б поруч з ёю адзначалі,

Каб з ёю спаць было вам добра
У ладзе, згодзе ды любві,
Каб доўжыліся вашы дні,
Прымі ад нас вось гэту коўдру.

А з гэтым прапаную тост:
За твой, браток, адметны ўзрост!
Каб ціск гадоў не адчуваў,
Каб “пісталетам хвост” трымаў.
Ды каб пражыў гадоў да ста
Ўсё не губляючы “хваста”!


Рецензии
Это сурджик или западно Украинский диалект! С уважением,Го-Ши.

Го-Ши   30.08.2017 21:49     Заявить о нарушении
Это белорусский язык (беларуская, мая родная, мова). С уважением, Мікола Пасееў.

Николай Пасеев   01.09.2017 20:08   Заявить о нарушении
Извините,не сведующего...просто живу среди Русских,в средней полосе России и многое мне неведомо из существования языков! Я без труда отличу многие иностранные языки Европы,а вот братьев Белорусов не узнал.Жаль,очень жаль.

Го-Ши   01.09.2017 21:00   Заявить о нарушении
Вы знаете я многое понимаю из Украинского,а вот Белорусский,вообще,не понимаю даже о чем речь идет,что то в нем уже многое из польско - литовского влито языков..Поясните так ли это?И есть ли диалекты ,варианты Белорусского языка... и понимают ли носители,если таковые есть,друг друга!?

Го-Ши   01.09.2017 21:08   Заявить о нарушении