Паэтам
Пра лета, ды пра гэта? -
Адзіны я -
Пра восень, ды мароз.
Няўжо зімой
Не пішацца паэтам,
Ці холад дзён
Змяняе іхні лёс?
Дык грэйце думкі
Вершамі адчаю,
Што сёння мне
Прысніліся ўначы.
Яны мяне
З паэзіяй вянчалі,
Калі наўкол
Крычалі крумкачы.
А я маўчаў.
Я слухаў тыя гукі,
Што пасылала
Неба на зямлю.
Пачуйце іх -
Ды не стаміце рукі,
А я за Вас
Тры зоркі запалю.
Свидетельство о публикации №115120307985