Мая дарога
На "вершы.ру" выкладвае радкі.
Мне час не працягнуў спатолі руку,
І дум маіх не выпраміў ракі.
Імчу сваёй дарогай, не чужою,
Туды, дзе мара думак прарасце
На глебе дзён, атручаных мяжою,
На камянях забытых Богам сцен.
Мае радкі — бы храмаў тых каменне:
Яны нусуць надзею і цяпло,
Якая час да страчанага верне,
Каб шчасце дзён з гісторыяй цякло.
Бо без яе — мы дэрвішы, манкурты,
Што па дарозе вечнасці ідуць:
Нясуць свае сумненні, ды пакуты,
Туды, дзе ім рукі не пададуць.
Свидетельство о публикации №115120305879