Туманы
Над Айчынай сягоння ўзыйшлі.
Туманы нам развязваюць ногі,
Каб мы следам за імі пайшлі,
Каб не ўбачылі каты і здрайцы,
Колькі нас у густым тумане:
Тых, хто сёння застаўся без працы,
Хто не верыць хлусні і мане.
Мы ідзём вольна, шчыльна, радамі...
Мы ідзём, каб убачыць той дзень,
Што сачыў за народам гадамі,
А цяпер нас да волі вядзе.
Толькі разам мы здольны адужаць
Тых, хто мову народную скраў:
Хто звязаў думкі вольныя гужам
І на іх збудаваў сабе храм.
Прэч ганіце з зямлі крыхабораў,
Прайдзісветаў і цмокаў-чыноў,
Што змянілі гімн волі на гора,
Каб мы білі аб гора чалом.
Свидетельство о публикации №115120305301