Першы крок

Зялёная трава...
І штосьці зашапталі дрэвы,
І зазвінелі ў паветры птушак трэлі.
Вось чалавек ідзе
Павольна, разглядае
Новы дзень.
Куды спяшацца?
Вось сонейка паўзе
І ціха ўсе змяняе:
Ружовы свет,
Кавалак пазалоты,
Блакітны колер
зараз падыдзе.
Я клікну вецер -
Чуеш? -
Нясе світанак у руцэ.
Прачнуўся свет,
Расплюшчыў вочы
І хмары разагнаў
Да цёмнай ночы.
І засмяяўся:
"Гэта да цябе!
Гэта для Вас
Усіх, хто бачыць неба,
Хто ловіць вуснамі
Прамені дня,
Хто можа не спяшаць,
Глядзець, як трэба
Світанак сэрцам сустракаць..."

25 февраля 2004 г.


Рецензии