Шлях
Дамоў вяртаецца цягнік.
Ветрам лісце раскідала.
Сядзіць бабулька ля вакзала.
Сядзіць з працягнутай рукой,
Крычыць: "Сыночак, Бог з табой!
Падай, міленькі, вельмі трэба,
Куплю сабе я лусту хлеба!"
Той так ідзе, як і ішоў,
Вачыма нават не павёў.
У адрас скручанай бабулі
Хадзілі ўсе, круцілі дулі...
У безаблічнай цёмнай ночы
Закрыла стомленыя вочы...
Ніхто не ведаў, што за ёй
Шлях, перакрэслены вайной...
Свидетельство о публикации №115120100932