Яскравы... лiстапад
Нягледзячы на тое, што праграма была досыць традыцыйная: выступалі добра знаёмыя пухаўчанам паэты Людміла Каладзінская, Святлана Рыжкова, Марыя Скапенка, Наталля Зубарава, Анна Морава, Ангеліна Дабравольская, Уладзімір Рунцэвіч, Іван Яшманскі, Мікалай Марын, Аляксандр Чарвінскі, Яўген Фіцнер, а таксама бард Уладзімір Каламеец, у ёй было і некалькі нечаканых момантаў.
Па-першае, гэта выступленні самых старэйшых сяброў аб’яднання — Міхаіла Дзмітрыевіча Пацыёры, якому праз месяц споўніцца 90 гадоў, і Сафіі Аляксандраўны Меляшкевіч, якая нядаўна адсвяткавала свой 80-гадовы юбілей. Нашы шаноўныя юбіляры знаходзяцца ў добрай творчай форме і парадавалі гледачоў і калег сваімі поўнымі жыццёвай мудрасці вершамі.
Другім прыемным сюрпрызам было выступленне самых маладых удзельнікаў — вучняў УА “ВПК Ананіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” і іх творчага кіраўніка, дырэктара Ананіцкага сельскага клуба Людмілы Рыгораўны Варонінай, з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Прысвячэнне Беларусі” (дарэчы, створанай на вершы Людмілы Рыгораўны).
Адкрыццём вечарыны стала дэбютнае выступленне новага творчага калектыву ў складзе нашага земляка, паэта і музыканта Эдуарда Білейчыка і двух абаяльных спявачак, членаў абласнога народнага клуба паэтаў і музыкантаў “Жывіца” — Зінаіды Паўлючковай і Марыі Лябедзька, пад творчым кіраўніцтвам дацэнта БДПУ імя Максіма Танка, кіраўніка народнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Спадчына” Віктара Мікалаевіча Кунцэвіча.
Вяла вечарыну (і, як заўсёды, добра спявала і танчыла) Спадарыня Восень — яна ж кіраўнік раённага аўтарскага аб’яднання “Наедине со всеми” — Алена Радкевіч.
Наперадзе — Новый год і новыя творчыя планы. Няхай яны збудуцца.
Ангеліна МІРОНЫЧАВА.
Свидетельство о публикации №115113007786