Абыякава

А мне, верыш ці не, абыякава
Ты гарбаты нальеш мне ці кавы
Можа, кропачку толькі цікава,
А так, верыш ці не, абыякава.

Я прайшоў ад Ісака да Якава
Па старонках свайго Пісаньня
І далей галоўнае самае.
А мне, верыш ці не, абыякава.

Чуешь, не? Мне ўсё абыякава!
То жыцьця майго "via strata".
... няўжо гэта пахне кава?
Можа, усё ж такі, лепш, гарбата?


Рецензии
Кава цудоўна пахне раніцай. Асабліва калі даносяцца з касцёла псальмы на латыні...

Артур Грей Эсквайр   01.12.2015 09:35     Заявить о нарушении