У кукурузе
Пралегла безназоўная дарога.
Мае пачуцці ў кошык назбірай,
Я разгубляў іх па акрузе многа.
Скідай свае зямныя ланцугі,
Трымайся, хутка я распраўлю крылы.
Схаваемся на небе ад тугі.
Ты ведаеш, як вабяць небасхілы?
На гарызонце – зорны карагод,
А зверху – поўні белая талерка.
Такі ўрачыста-незямны сыход.
Кажы са мной, ды словы не каверкай:
"Свабода, неба, лёс – чакайце нас!",
Пакінь усё цяжкое ў кукурузе.
Мы спусцімся з нябёс, як прыйдзе час
Ізноў збіраць пачуцці па акрузе.
30.11.2015
Свидетельство о публикации №115113000534