Любай матулi
Няхай лютуюць гулкія вятры,
Што пасяліліся ў нашай роднай вёсцы.
Мне ж цёпла, мама, калі побач ты.
Крану твае прыкметныя маршчынкі,
Што твар пакрылі загадзя гадоў.
Засерабрацца снегу парушынкі
На кучарах кароткіх валасоў.
Сагрэта рук тваіх заўжды пяшчотай,
Як калыханкай у трывожным сне.
Таму насуперак завеям употай
Пралеска між снягоў душы цвіце.
Няхай наўкол заснежаны бярозкі,
Няхай лютуюць гулкія вятры,
Што пасяліліся ў нашай роднай вёсцы.
Мне ж цёпла, мама, калі побач ты.
2012
Свидетельство о публикации №115112805789