Ляцяць дзьмухауцы

Дзесьці лівень мочыць разнатраўе…
Тата згрэб пакосы ў стажкі.
І мядзее над узгоркам ранне,
І ляцяць бязважка дзьмухаўцы.

А ў Бярэсці сёння сонца ззяе,
Трапна ветрык лашчыць валасы.
І ў журбоце тут не прысягаюць
Надвячорку росы-палыны.
 
Мітусяцца людзі ля прыпынкаў,
Хуткім рытмам поўніцца жыццё.
Толькі дзесьці цёпла ад абдымкаў,
Што не трэба нават паліто.

Там “дачушкай” назавуць ласкава –
І ў акно дзяцінства зазірне!
Хлеб рашчыніць раніцою мама.
Я спяшаю ў вёску да цябе!

Дзе мігціць так ветліва ліхтарык,   
Сыпле дождж ядлоўцава-грыбны…
І вісіць, як месяц, позні яблык,
І ляцяць бязважка дзьмухаўцы.

2012


Рецензии