Кошт жыцця

Колькі каштуе твая думка?
Ты дай мне свой адказ.
Тваіх поглядаў папраўка,
Як хвароб цялесных запас.

Цябе не купілі, ты сам аддаўся -
Паверыў у тое, што сказалі.
Няўжо ты гэтага дачакаўся?
Каб ланцугі да цябе прыкавалі?

Для ўсяго ёсць цана. Ты рады?
Цябе ашукалі ў які раз.
Свае штодзённыя страты
Ты не зразумеў і зараз.

Жыццё табе не належыць.
Ты звярок і цябе прыручылі.
Кожны душой залежыць,
Каб кахаць адвучылі.

Цана твайго жыцця - нуль.
Ты хочаш з гэтым паспрачацца?
Добра. Ты адчуваеш боль?
Як можа лячэнне паскарацца?

Ты адразу падумаў пра цела?
Боль душы тваёй мацней.
Ты не адчуваеш, дрэнная справа.
Душа на шмат каштоўней.

Максім Хацько (27.11.2015)


Рецензии