Мая пустыня
Ды не ад смагі прашу вады.
Хто побач, той жорсткі.
Дай мне зрабіць глыткі.
Выпіць той час яшчэ раз.
Ён выратаваў бы нас.
Але цішыня ў маёй пустыні.
Пясок гарачы, ён не астыне.
Спальваючы цела маё да болю,
Які трываць не хапае волі.
Ты прайдзі па маіх слядах.
Я дам вады на тых пясках.
Мы сустрэнем світанкаў шмат.
...але мяне там ужо няма.
Максім Хацько (27.11.2015)
Свидетельство о публикации №115112703867