Агарак
Я прысніў яго, сябры:
На мяне ляцелі словы,
Нібы лыжнікі з гары.
Падаецца мне, што гэта
Вершаваная гульня:
Словы лезуць на паэта
Ўжо не ноччу, а штодня.
Не магу ад іх убегчы:
«Словы, словы, я ваш раб.
Забiрайцеся на плечы,
Паліто – выдатны трап!
Хто патрапiць мне на карак,
Тых чакае слава перш,
Бо без вас мой верш – агарак,
Не гарыць, а тлее верш!»
26.11.2015
Свидетельство о публикации №115112608762