Страшна
Але працягваеце быць акрутнымі.
Баіцеся згубіць рэпутацыю?
Баіцеся не атрымаць адукацыю?
Страшна кінуць працу ў крызіс?
Страшна не задаволіць свае капрызы?
Але жудасней застацца дзіцяці без маці,
А вы працягваеце сядзець у хаце.
Цяжэй заўсёды заставацца свабодным,
Калі кажуць, што гэтага не годны.
Небяспечней працягваць быць добрым,
Калі глядзяць на гэта, як на хваробу.
Страшней убачыць, але маўчаць,
Страшней ведаць, але не заўважаць.
Мне не страшна, я гэта прыму,
Я давяраю ўнутры свету свайму.
Для страху багата прычын.
Вас мільярды, а я адзін...
Хацько Максім (26.11.2015)
Свидетельство о публикации №115112604889