III

ІІІ
У празрыстых вачах,
У тваёй таямніцы,
Захаваная зорка.
Яна для мяне –
Сімвалічны цяжар,
Я абкручаны ў ніці
Скатаваны надзеяй
На гэтай вайне,
Каб калісьці маё
Зруйнаванае сэрца,
Будзе зноў адчуваць
Гэты восеньскі сон.
Мае вусны табе
Паштальён у канверце,
Прынясе на далонях,
А ты пад мастом
Дачакайся таго,
Хто схавае ад болю,
Хто ніколі-ніколі,
Хто ёсць назаўжды.
Цябе будзе натхняць
Сваёй мужнай крывёю,
І нікому, нікому
З табой праз гады.


Рецензии