Запавет

Я да вас звяртаюсь, дзеці,
І да вас, унукі.
Калі дрэў вас лашчыць вецце –
Гэта мае рукі.

Гэта я, ўзыйшоўшы ў неба,
Вас адтуль пястую,
Бо не змог тады, як трэба,
Даць любоў зямную.

Калі ж сонейка засвеціць,
Ці заззяюць зоркі –
Гэта я свячу вам, дзеці,
Ўнукі, без гаворкі.

Салавей калі спявае,
Ці крыніца звоніць,
Кожны з вас хай адчувае -
Бацька, дзед гамоніць:

Я жадаю каб здаровы
Вы жылі прадвечна,
Радаводу галін новых
Памнажалі б плечы.

Каб любоў была ды згода
Паміж вамі шчырай.
Вам, усім нашчадкам роду,
Жыць заўсёды ў міры.


Рецензии