На прыканцы лета
Калі ўжо злічаны дні лета
І восень хмарыцца здаля,
Нам падарункам служыць гэта
Багацце, родзіць што зямля.
Магчыма Боская падзяка
За тое, што ад нас быў плён?
І, бы вучнёўская адзнака,
Найлепшая ад школьных дзён?
Яна і лечыць – гоіць раны,
Як чарадзейны той бальзам,
Што вельмі да жыцця спрыяльны,
Калі яго ты прагнеш сам.
Прайшлі дажынкі. Карняплоды
Да нарыхтоўкі на чарзе.
У нашай матухны прыроды,
Як кола, кожны год ідзе.
Пры тым адны люляю думкі:
Каб майго кола радавод,
Дзеці дзяцей маіх – унукі,
І так далей ад году ў год
Жылі шчасліва, у багацці.
Каб ім ня ведаць гора войн,
А ў іх кватэры, ці то ў хаце
Станоўчы быў жыццёвы плён.
Бадай няма больш асалоды
Чым прадаўжэнне твайго роду…
Свидетельство о публикации №115112509325