Подых восенi

(Унучцы Паліне, народжанай 15.09.1996г.)

Сонейка змарылася
Саграваць зямельку.
Сёння зноў спазнілася
Каб устаць раненька.

Быццам толькі гэтага
Хмары і чакалі,
І яны, як з рэшата,
Дожджык нам паслалі.

Травы сталі жухлыя,
Лісце з дрэў апала,
Птушкі ў вырай рушылі
З гэткае навалы.

Раніцай  на лужынах
Крохкі лёд з’явіўся,
Голасам прастуджаным
Лес-бор абудзіўся.

А часінай хуткаю,
Зімка белакрыла,
Коўдраю бялюткаю
Ўсю зямлю пакрыла.


Рецензии