Староначка мая

Талачынскія абсягі,
Ля Халопкавіч лужкі...
Як магнітам мяне цягне
Ў сэрцу родныя куткі.

Бацька тут мяне пасеяў,
Я ж, як топаль, хутка ўзрос,
Сваё прозвішча – Пасееў,
На знаёмства ў свет панёс.

Шмат дарог прайшоў, праехаў,
Па чужой зямлі блукаў,
Ды такіх я, нават, рэхам
Не пачуў, не сустракаў.

Мне забыць вас немагчыма,
Шапаценне каласоў,
Талачыншчыны – радзімы,
Квецень траў, красу лясоў!

Я жадаю каб квітнела
Ты, староначка мая,
Каб жыла і шчасце мела
Беларусь - мая зямля!


Рецензии