Я з Белай Русi

Вёсачка, вёска, любы мой кут.
Тут нарадзіўся, рос без пакут.
Клопат бацькоўскі песціў, сцярог.
Век не забыць мне родны парог.

Тут я з прыродай ў еднасці жыў,
Свет незнаёмы ў вёсцы адкрыў.
Коней на пашу ноччу вадзіў –
З вогнішчам побач шмат пачуў дзіў.

Шчыра, на веру, іх успрымаў:
Папараць-кветку ў лесе шукаў,
Знічкам  пагаслым нешта крычаў.
Мабыць, ад іх свой лёс атрымаў?

Зачараваны быў зорак красой,
Россып збіраў іх з ранняй расой.

Смагаю здолены, лежачы ніц,
Піў тут вадзіцу з чыстых крыніц.
Сокі зямныя прагна ўбіраў,
Сіл набіраўся ды падрастаў.

Першым каханнем тут “захварэў”,
Ад пацалункаў першых хмялеў.
Першыя вершы з гэтым прыйшлі.
З часам  згубіліся дзесьці ўдалі.

Блытаны потым  выдаўся лёс,
Але ж да сёння ў сэрцы пранёс
Вёсачкі вобраз, дзе родны  дом,
Дзе я калісьці рос хлапчуком.

Вёсачкай гэтай я ганаруся!
Вёскі – карэнні маёй Беларусі.
(Сам я - з Халопкавіч, я - з Белай Русі).


Рецензии
Отличное стихотворение. У Вас очень хорошие стихи.
Добавляю Вас в список избранных авторов.
Буду с удовольствием читать Ваши стихи.
С уважением, Светлана.

Алексеева Светлана Вячеславовна   02.02.2016 22:35     Заявить о нарушении
Вельмі ўдзячны Вам, Света, за вялікую адзнаку, за паразуменне майго душэўнага стану. Благодарю Вас, Света, за высокую оценку, за понимание моего душевного состояния.

Николай Пасеев   03.02.2016 08:35   Заявить о нарушении