Дурны знак
Каб смерч па могілках насіўся,
Каб вірам цёмны калідор
З зямлі на неба прама ўзвіўся.
Валіў яліны і дубы,
Пусціўшыя праз тлен карэнні,
Зямлю ўздымаў ён на дыбы,
З глыбінь цягнуў крыжы-каменні.
Каго хацеў падняць з труны
І абудзіць з халоднай цемры?
Аб чым ён знак даваў дурны
Пад дзікі рогат д’ябла хеўры?
Ці не аб тым, што тут хавалі
І тых, каго з пятлі вымалі.
Свидетельство о публикации №115112508750