Да споведзi
Не мітусіся.
Пакінь за сценамі прытвор.
Перахрысціся.
Даруй крыўдзіцелям усім
Даўгі ды крыўды,
Каб у час споведзі ва ўсім
Сумленным быў ты.
Прымі прычасце – кроў Хрыста,
Пакайся шчыра.
Жыццё, бы з чыстага ліста,
Пачаць каб з мірам.
Свидетельство о публикации №115112508719