Малiтва

Малітва – гэта шлях да Бога,
Што б’е крыніцаю з душы.
Той шлях не роўная дарога
Напрыклад гладкае шашы.
Тут шмат калдобін, шмат узгоркаў,
Што робіць грэшнае жыццё.
Але ж, ты з Ім вядзі гаворку,
Прасі, каб змілаваў за ўсё,
Што нарабіў ў жыцці благога
Ці вольна, ці нявольна ты.

Тады, як скончыцца дарога,
Убачыш Лік Яго Святы.


Рецензии