Чаканне

Калі на душы трывога,
Здаецца, гукае хтосьці,
Дык ведай, што за парогам
Доўгачаканым госцем
Збавіцель стаіць маўкліва.

Ты дзверы яму адчыніш
Не сёння і не імкліва,
А памяркоўна прымеш.
Праз мітусню сумненняў,
Прыкметы і забабоны
Ўзыйдзе Хрыста насенне!

І ты, быццам колас поўны,
Нахілішся ў пакаянні,
Гордасць уціхамірыш,
І шчыра, як кветкі ўранні,
Ляпёсткі душы адчыніш
Для Божага ўшанавання.


Рецензии