Зорка
Што ззяе дзве тысячы год,
Каб з ёю ад сэрца павесці гаворку,
Праз споведзь з душы зняць прыгнёт.
Яна запаліла праменьчык надзеі,
Ратункам паўстала для тых,
Свае хто ўспрымае пакуты-падзеі
Праз подзвіг-пакуты святых.
Калі перад ёю стаіш, бы прад люстрам,
І думы не тоіш свае,
Яна зберажэ ад грахоўных спакусаў.
Ты толькі павер у яе.
Бо гэта Збавіцеля дзіўная зорка!
Давайце Яго праслаўляць,
Каб Божая ласка над нашай старонкай
З нябёсаў не стала знікаць.
Свидетельство о публикации №115112508676