Я ненавiджу

Я ненавіджу хлуслівыя прызнанні,
Ды струмені слёз скрозь смех.
Ненавіджу банальныя неразуменні,
Ды па галовах створаных уцех.

Я ненавіджу хлуслівыя дакоры,
Яны замінаюць у твары глядзець.
Ненавіджу таксама з меха ўборы,
Што прымусілі звяроў струпянець.

Я ненавіджу няспрытнае маўчанне.
Я ненавіджу цішыню ў адказ.
Ды гэта сталае разуменне,
Што нічога не зрабіць за раз.

Я ненавіджу рабства добраахвотна,
Калі кажуць мне "ўсміхніся".
Ненавіджу, калі камусьці нягодна,
Калі камусьці недзе заябіся.

Я ненавіджу, калі ненавідзяць,
Ды за праўду рыхтуюцца забіваць.
Калі дабрыню зусім не ладзяць.
Я ненавіджу, пэўна што, кахаць.

Максім Хацько (25.11.2015)


Рецензии