Што бы Вiтаут казау

Што бы Вітаўт казаў,
Калі раптам назаўтра
Апынуўся на нашай зямлі?
Што бы Вітаўт казаў,
Пабачыўшы нас
Ды ўсе тое, што тут развялі?

Ці бы Вітаўт прызнаў
Нас за родных сабе
Ды за слаўных сваіх зямлякоў?
што бы Вітаўт казаў
Пра ідэю, ў якой
Выгляд прынялі мы дзецюкоў?

Аб чым ён бы смаўчаў,
Калі б раптам пазнаў
Што мы страцілі ў гэтых гадах?
І вярнуўся бы ён
Да магілы сваёй
Каб не брызнулі слёзы ў вачах?

Што бы Вітаўт казаў,
Калі раптам назаўтра
Уваскрос ды паўстаў зноў з зямлі?
Што бы Вітаўт казаў,
Ды чаго бы шукаў
Сярод сённяшняй нашай пылі?


Рецензии