Цi зайграе дудар па-над Нёманам?

Ці зайграе дудар па-над Нёманам,
У адзін з тых сонечных дзён?
Ці пачуюць яго па-над Нёманам?
Зразумеюць ці, што мовіць ён?

Ці зайграе дудар па-над Прыпяццю,
Сярод буслаў ды леса імглы?
Ці пачуюць яго па-над Прыпяццю?
Ці асвецяцца чыесці 'умы?

Ці зайграе дудар па-над Дзіснаю,
У праменнях мяккай вясны?
Ці пачуюць яго па-над Дзіснаю?
Ці абудзецца дух ад цемрЫ?

Дык зайграй жа, дудар, тут, навОкалле,
Каб уісм было чутна, так грай.
Мабыць, так і прачнецца навОкалле
Старажытны, мАгутны край...


Рецензии