Шнары долi
Яны праракаюць мне долю.
Але апускаць рукі яшчэ рана.
Стрываю яшчэ больш болю.
Адзін, сярод людскога неразумення,
Спрабую шнары свае загаіць.
Ніхто не жадае ў жыцці трызнення,
Не спрабуючы потым логіку ўключыць.
Тут кожны заўсёды сам за сябе.
Ды няма сваіх ці нейкіх чужых.
Тых, хто аддаў сэрца табе,
Ты потым не прыпомніш іх.
У забыццё сыдуць твары людзей.
І не спазнаць іх бляск у вачах.
Адкрый сваё сэрца смялей,
Пачуцці хаваюцца не ў слязах.
Супакойся, атрымваючы свае раны.
Ніхто не адчуе гэтага болю.
Кожны быў некалі кімсьці каханы,
Пакідаючы на далонях шнары долі.
Максім Хацько (24.11.2015)
Свидетельство о публикации №115112404336