Не пiшы, не завi, не помнi
Мае словы не цяжка забыць.
Дакрануцца тваёй далоні,
Дакрануцца і зноў астыць...
Не пішы, я і сам не знаю
Што такога ў табе знайшоў-
Быццам хвалямі набягае,
Зруйнавала і не прайшло.
Не заві, я магу прыехаць
Нават гэтай ноччу сівой,
Я яшчэ маю права верыць
Ў гэты холад і неспакой.
І не помні, бо як забудзеш,
Стане дыхаць нашмат прасцей.
Толькі памяць імёны будзіць
Як хвароба тваіх надзей.
Я прашу толькі пару хвіляў,
Я прашу толькі нейкі час,
Каралева снежнай краіны,
Адкажы мне хоць ў гэты раз.
Свидетельство о публикации №115112109235