Хацеу бы апынуцца я з табой

Хацеў бы апынуцца я з табой
На новай і нязведанай планеце,
Я б супакоіў лёгкі неспакой
Ў вачах тваіх, паклаўшы ў рукі квецце.
Аточаны нязвыклым роем зор,
Мы б назіралі захады і ўсходы,
І ўсё было па-іншаму, наноў:
І неба, і зямля, і кожны подых.
І я б павёў цябе за далягляд
Без мапы і без звыклых мне маршрутаў,
І ты б не стала больш глядзець назад,
Успамінаць мінулага атруту.
І размаўляя горыча са мною,
Ты не магла даць рады хваляванню,
Бо над тваёй маленькай галавою
Вялікім нараджалася світанне.
І раптам словы сціхлі, ты пайшла
Насустрач новым ўражанням і зорам.
Якой жа ты прыгожаю была,
Сапраўднаю, жывою, бездакорнай.
А я застаўся, стоячы адзін
Ў паразуменні ўражанняў і думак,
Знікая у бязмежнасці карцін
І тулячы да сэрца пацалунак.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →