Сьнiцца мне у дыяментах расiнак усход
Што другіх думак нават не маю!
Нават дзёрзкія планы ізноў па плячу
А праз іх і дарога да раю.
Сьніцца мне ў дыяментах расінак усход,
Мамін твар, як прыкрыты смугою,
Ў вянку з мальваў чырвоных вакно ў агарод -
То дзяцінства маё дарагое!
Ах, мой родны куток! Цэль жаданняў і мар!
Калі ж дасць нам Усявышні злучыцца?
Ўбачыць сініх лясоў, поля, неба абшар,
Як Тучанка між лозаў змяіцца!
Ды пачуць звонкі сьмех, твой грудны разгавор,
Ды пабачыць шчаслівыя вочы
Годных, гордых ліцьвінак, ясней што ад зор,
Любым ззяюць удзень і ў ночы!
Перажыць яшчэ раз крыгаход на рацэ,
І бусліны палёт белакрылы
Ды стаяць свет забыўшы рука у руцэ
І шаптаць ціха: "Мілая! Мілы!"
Каб заўсёды далей ні хвілін, ні гадзін
Нам лічыць, не прышлося з журбою!
Каб ніколі й нідзе больш быў я адзін
А быў толькі ўсюды с табою!
Свидетельство о публикации №115112107613