Прызнаньне
Ці знаў у меншым веку
Ў глыбі бібліятэкі,
Шукаючы чытаньня папрасьцей,
Што злых і колкіх вершаў
Алмазнае наверша
Ў душу праўдзівай горыччу ўрасьце?
Паэмаў вабяць рыфы –
Старонкі, строфы, рыфмы...
Найменшае з гаркавых, рэзкіх слоў
Па русьле кожнай венкі
Касандраю маленькай,
Ільдзінкай-халадзінкай праплыло.
Па сэрцы ўдарыў молат –
Радкоў праўдзівы холад,
І з той пары бліжэй радкоў няма.
Спляліся з пульсам цесна
Любові й сьмерці песьні,
Сума, турма і станцыя Зіма.
Радочкі злыя, зь перцам
Даўно гартуюць сэрца.
Гульні ў быцьцё ніяк ня стаць прасьцей,
Ды мне, калі быў юным,
Пакінула фартуна
Цытату ......... на шчыце.
Свидетельство о публикации №115112101320